kniaz.by
kniaz.by
Брэст
Савецкая, 55
+375 (162) 59 32 94
Час працы: з 11.00 па 20.00
Перайсці да кантэнту
Друкаваныя тавары - Календары - Насценны каляндар "Не маўчы па-беларуску!"
1. Каб павялічыць/паменшыць малюнак у лупе скарыстайцеся пракруткай на вашай мышцы.
2. Для больш падрабязнага прагляду клікніце на фота.
Насценны каляндар "Не маўчы па-беларуску!"

Кампанія «Будзьма беларусамі!» падрыхтавала цалкам новую версію свайго папулярнага календара «Не маўчы па-беларуску!» на 2020 год.
Аматараў нашага, роднага чакаюць 365 арыгінальных малюнкаў ад мастачкі і аўтара ідэі Дар’і Мандзік, падпісаных цікавымі беларускімі словамі і словазлучэннямі.
Каляндар «Не маўчы па-беларуску» — гэта сакавітыя беларускія словы, праілюстраваныя арыгінальнымі малюнкамі на кожны дзень. Кожны месяц адзначаны адмысловай прыказкай.
Гэтым разам каляндар складаецца з 40 невялікіх гісторый, збольшага пададзеных у форме «тыдняў». У гэтым годзе шмат увагі надаецца экалагічным словам і малюнкам. Дзякуючы такому падыходу каляндар атрымаўся максімальна разнастайным і цікавым, а таксама яшчэ зручнейшым для вывучэння беларускай мовы.
Нагадаем, што папулярная серыя календароў «Не маўчы па-беларуску!» – гэта адзін з самых паспяховых і запатрабаваных беларускамоўных праектаў апошняга часу.
Каляндар выдаецца з 2014 года, заўжды некалькі разоў перавыдаецца, стаў самым паспяховым і запатрабаваным беларускамоўным неперыядычным выданнем апошніх гадоў.
Памер календара ў разгорнутым выглядзе: А3.
Зроблена ў Беларусі.
8.00 BYN 10.00 BYN
Дадаць
Разам з гэтым таварам таксама праглядаюць:
ІП Чапараў Алег Вячаслававіч, УНП 291476481
Пасведчанне аб дзяржаўнай рэгістрацыі № 0625215 ад 29.03.2017 года выдадзена Адміністрацыяй Ленінскага раёна г. Брэста.
Інтэрнэт-крама зарэгістравана ў Гандлёвым рэестры РБ 18.01.2018.
Юрыдычны адрас: 224034, г. Брэст, вул. Адамкоўская, д.48/2, кв. 96
МТБанк
ЕРИП
© 2018-2019, ІП Чапараў Алег Вячаслававіч
Первый Каталог - Предложения продавцов, каталог цен
распрацоўка - WebHata.by
Назад да змесціва