Кніга Гунілы Бэргстрэм "Суперкніга пра Біла з Болаю" - Князь Вітаўт

Інтэрнэт-крама "Князь Вітаўт"
Крама ў Брэсце
+375 (162) 59 32 94
Час працы з 10.00 па 21.00
kniazvitautbrest@gmail.com
Крама ў Віцебску
+375 (33) 699 24 96
Час працы з 10.00 па 21.00
kniazvitautviciebsk@gmail.com
Крама "Князь Вітаўт"
kniaz.by
kniaz.by
Брэст
Савецкая, 55
+375 (162) 59 32 94
Час працы: з 11.00 па 20.00
Перайсці да кантэнту
Дзецям
Дзецям - Кнігі дзеткам - Кніга Гунілы Бэргстрэм "Суперкніга пра Біла з Болаю"
1. Каб павялічыць/паменшыць малюнак у лупе скарыстайцеся пракруткай на вашай мышцы.
2. Для больш падрабязнага прагляду клікніце на фота.
Аўтарка кнігі – шведская пісьменніца Гуніла Бэргстрэм. З 1971 года яна напісала каля 40 дзіцячых кніг, якія сама і праілюстравала. Гісторыю Біла і Болы яна пісала са сваёй уласнай сям’і: у яе двое дзяцей, а ў малодшай дачкі аўтызм.

Кнігі пра Біла і Болу – класіка шведскай літаратуры, яны шырока чытаюцца ў каледжах і навучальных установах. Паводле іх знятыя анімацыйныя фільмы і зробленыя тэатральныя пастаноўкі. А ў 2012 годзе на кніжным кірмашы ў Гётэборгу Гуніле Бэргстрэм уручылі залаты медаль «за новы падыход у напісанні і афармленні дзіцячай кнігі з бездакорным адчуваннем дзіцячага светапогляду».

Суперкнігу пра Біла з Болаю» пераклалі на беларускую мову Надзея Кандрусевіч і Алеся Башарымава, а таленавіты беларускі паэт Андрэй Хадановіч зрабіў так, каб пераклад загучаў напоўніцу – эмацыйна і кранальна. Аповед вядзецца ад імя Біла, брата Болы, з якім чытач разам перажывае ўсю гаму пачуццяў – і шчасце, і боль, і злосць, і замілаванне. І роздум:
«Каб не мелі мы побач нікога,
Каму трэба ад нас дапамога,
Каб ніхто хоць бы раз не прасіў аб маленечкім цудзе, —
Дык навошта існуе наш РОЗУМ
І ўвогуле – ЛЮДЗІ?!»

У хлопчыка Біла з’яўляецца маленькая сястрычка Бола – нагода для радасці, весялосці і гонару. Але час ідзе, і паступова сям’я пачынае разумець, што з Болай адбываецца нешта не тое, яна зусім не размаўляе. Кніга ў вершаванай форме распавядае пра жыццё маленькай дзяўчынкі, якая ніколі не будзе як усе. Пра звязаныя з гэтым радасць і гора, надзею і роспач. Пра тое, наколькі мы гатовыя жыць побач з тымі, хто не падобны да нас. Але найперш гэтая кніга пра любоў і здольнасць прымаць.

КНІЖНЫЯ ДАДЗЕНЫЯ
ISBN 978-985-7180-35-6
Мінск : Кнігазбор, 2017.
68 старонак
У наяўнасці
18.00 BYN
Дадаць
Разам з гэтым таварам таксама праглядаюць:
Тэлефоны адміністрацыі
+ 375 (33) 699 24 96
+ 375 (29) 748 00 14
ІП Чапараў Алег Вячаслававіч, УНП 29147681
Пасведчанне аб дзяржаўнай рэгістрацыі № 0625215 ад 29.03.2017 года выдадзена Адміністрацыяй Ленінскага раёна г. Брэста.
Інтэрнэт-крама зарэгістравана ў Гандлёвым рэестры РБ 18.01.2018.
Юрыдычны адрас: 224034, г. Брэст, вул. Адамкоўская, д.48/2, кв. 96
Аплата праз сайт
МТБанк
Брэст
Савецкая, 55
+375 (162) 59 32 94
Час працы: з 11.00 па 20.00
Брэст
Савецкая, 55
+375 (162) 59 32 94
Час працы: з 11.00 па 20.00
ЕРИП
Copyright © 2018. ІП Чапараў Алег Вячаслававіч
Назад да змесціва