Прадстаўнікі аддзелу гандлю Берасцейскага гарвыканкаму настойліва просяць гаспадароў крамы «Князь Вітаўт» прыбраць з продажу цішотку з чорным аўтазакам у аправе «Сардэчна запрашаем у Беларусь».
МЫ — гэта тры сапраўдныя беларускія крамы, з правінцыяльных гарадоў, аб’яднаўшыяся ў цяжкія часы: крама «Росквіт» (г. Баранавічы), крама «Адметнасць» (г. Гродна), крама «Князь Вітаўт» (г. Брэст).