Брэст
Час працы: з 10.00 па 21.00
Перайсці да кантэнту
Друкаваныя тавары - Часопісы - Часопіс Наша гісторыя. 2020. № 3
1. Каб павялічыць/паменшыць малюнак у лупе скарыстайцеся пракруткай на вашай мышцы.
2. Для больш падрабязнага прагляду клікніце на фота.
Часопіс Наша гісторыя. 2020. № 3

66-001

У свежым нумары "Нашай гісторыі" (3/2020) - наступныя тэмы:
- Ленін і яго рэвалюцыя. У чым феномен гэтага чалавека, распачаты якім "пераварот Расіі" аказаў непасрэднае ўздзеянне на лёс беларусаў?
- Ленінская рэвалюцыя насуперак Марксу. Чым усходні марксізм адрозніваецца ад заходняга?
- Заходнебеларуская адысея Аляксея Карпюка - партызана, які стаў пісьменнікам, і палымянага камуніста, які стаў перакананым антысаветчыкам;
- Вечная памяць па-беларуску. Старыя надмагіллі з беларускамоўнымі надпісамі на вясковых могілках у Трашчычах на гістарычнай Наваградчыне;
- Як сын стваральніка "Фабрыкі літоўскіх вяндлін" з Баранавіч стаў ахвярай Катынскай трагедыі;
- Ці чытаў германскі кайзер Вільгельм ІІ тэлеграму Рады БНР ад 25 красавіка 1918 года?
- Балгарыя: паўтара стагоддзя паміж Захадам і Расіяй. Чаму гэтая краіна мяняла саюзнікаў?
- Як нямецкі Мемель стаў літоўскай Клайпедай. Пра "зялёных чалавечкай" пачатку 1920-х;
- Вільня рэвалюцыйная. Гераічная абарона горада ў часы паўстання пад кіраўніцтвам Тадэвуша Касцюшкі;
- Ласось - шляхетная рыба беларускай поўначы. Дзе вадзілася, за колькі прадавалася і як у нас гатавалася найдаражэйшая ва ўсе часы рыба;
- Генерал-беларус Мікалай Трыкоўскі, які "не зусім асвоіўся з ідэалогіяй Чырвонай арміі...";
- Міжземнаморскі востраў Сардзінія і крыўда ягоных жыхароў на Рым;
- Гладыятарства: чалавечае ахвярапрынашэнне, якое стала папулярным шоу;
- Пагалоўшчына: як трымалі, рэзалі і спажывалі парсюка на Полаччыне;
- Шлюб двух Ордаў: сын знакамітага мастака быў жанаты са сваячкай;
- Не Пацёмкіным адзіным: род Галынскіх і іхні Крычаў.
4    Ленін і яго рэвалюцыя
11  Марксізм заходні і марксізм усходні. Ленін і яго рэвалюцыя насуперак Марксу
пошта і водгукі
16  «Гродна ніколі не мела гарадскіх муроў»… Ці быў манастыр у Альхоўцы?.. «Француз» Атрашкевіч з вёскі Сітцы… «Агянты»… Хай і гаркаватая, але свая…
біяграфія
18  Заходнебеларуская адысея. Аляксей Карпюк. Піша Алесь Кіркевіч
нацыянальная геаграфія
24  Трашчычы. Вечная памяць па-беларуску. Тут лёгка прыгадаць краявіды Яна Булгака, пашкадаваць, што храм, як звычайна, замкнёны, і рушыць далей. Але больш пільны позірк на помнікі рыхтуе нечаканае адкрыццё і прымушае затрымацца. Пішуць кандыдаты гістарычных навук Сяргей Грунтоў і Зміцер Віцько
мартыралог
28  Як сын стваральніка «Фабрыкі літоўскіх вяндлін» з Баранавіч палёг у Катыні
кніга  
32  Ці чытаў Вільгельм ІІ тэлеграму Рады БНР? Пішуць доктар гістарычных навук Валянцін Голубеў і кандыдат філалагічных навук Лявон Баршчэўскі
пра-свет
38  Паўтара стагоддзя паміж Захадам і Расіяй. Чаму Балгарыя мяняла саюзнікаў? Піша Андрэй Акушка
46  Як Мемель стаў Клайпедай. Літва мела сваіх «зялёных чалавечкаў»
рэч паспалітая  
54  Вільня рэвалюцыйная. Гераічная абарона горада  225 гадоў таму — адзін з самых яркіх эпізодаў нашай гісторыі. Піша пісьменнік Андрэй Лютых
наша страва
60  Ласось. Шляхетная рыба беларускай поўначы. Піша доктар гісторыі Алесь Белы
вайсковая гісторыя
66 «Не зусім асвоіўся з ідэалогіяй Чырвонай арміі...» Генерал-беларус Мікалай Трыкоўскі. Піша гісторык Андрэй Блінец
турыстычныя кірункі  
70 Сардзінія і яе крыўда на Рым. Піша доктар гісторыі Алесь Белы, які пабываў на гэтым востраве рэдкага хараства
старажытны рым  
78  Гладыятары. Чалавечае ахвярапрынашэнне, якое стала папулярным шоу. Піша гісторык Аляксей Казленка
традыцыі
82  Пагалоўшчына. Як трымалі, рэзалі і спажывалі парсюка на Полаччыне
малая радзіма
88 Шлюб дваіх Ордаў. Сын знакамітага мастака быў жанаты са сваячкай
92  Галынcкія і іх Крычаў. Не Пацёмкіным адзіным
У наяўнасці
6.00 BYN
Дадаць
Разам з гэтым таварам таксама праглядаюць:
ІП Чапараў Алег Вячаслававіч, УНП 291476481
Пасведчанне аб дзяржаўнай рэгістрацыі № 0625215 ад 29.03.2017 года выдадзена Адміністрацыяй Ленінскага раёна г. Брэста.
Інтэрнэт-крама зарэгістравана ў Гандлёвым рэестры РБ 18.01.2018.
Юрыдычны адрас: 224034, г. Брэст, вул. Адамкоўская, д.48/2, кв. 96
МТБанк
ЕРИП
© 2018-2020, ІП Чапараў Алег Вячаслававіч
Первый Каталог - Предложения продавцов, каталог цен
распрацоўка - WebHata.by
Назад да змесціва