Брэст
Час працы: з 10.00 па 21.00
Перайсці да кантэнту
Друкаваныя тавары - Часопісы - Часопіс Наша гісторыя. 2018. № 2
1. Каб павялічыць/паменшыць малюнак у лупе скарыстайцеся пракруткай на вашай мышцы.
2. Для больш падрабязнага прагляду клікніце на фота.
Часопіс Наша гісторыя. 2018. № 2

66-001

У № 2 «Нашай гісторыі»:
  1. Кастусь Каліноўскі: чаму яму няма роўных.
  2. Загадка бацькі Каліноўскага. Пра Сымона Каліноўскага, які перажыў свайго славутага сына, піша кандыдат гістарычных навук Андрэй Кіштымаў.
  3. Колер пратэсту чорны. Цікавыя факты пра ўдзел жанчын у падзеях 1860-х гадоў — з кнігі кандыдата гістарычных навук Алены Сакольчык (Фірыновіч).
  4. Забіць Мураўёва: дзёрзкі, але непрадуманы план паўстанцаў.
  5. Генерал Урублеўскі: каліновец, камунар, інтэрнацыяналіст. Партрэт найбліжэйшага паплечніка Каліноўскага аднаўляе вайсковы гісторык Віталь Чырвінскі.
  6. Дзённік 14-гадовага паўстанца, высланага ў Сібір. Пра ўнікальны экспанат Гродзенскага гісторыка-археалагічнага музея піша гісторык Васіль Герасімчык.
  7. Хто вы з камандзіраў паўстання? Даведайцеся, як склаўся б ваш лёс у 1863-м і хто з паплечнікаў Каліноўскага вам найбліжэйшы.
  8. З ГУЛАГа — на рэйхстаг. Генерал Міхаіл Букштыновіч — пра ўраджэнца Ашмянскага раёна піша доктар гістарычных навук Эмануіл Іофэ.
  9. Вайна пасля вайны. Антысавецкія партызаны і падпольшчыкі ў пасляваеннай Беларусі.
  10. Кім Філбі: беларускі след савецкага разведчыка шукаў гісторык Антон Рудак.
  11. Беларускім сцягам мог стаць трыкалор, але вайскоўцам спадабаўся бел-чырвона-белы. Піша кандыдат гістарычных навук Уладзімір Ляхоўскі.
  12. Раскрадзены арсенал. Як шведы, рускія, палякі і немцы пазакопвалі, павывозілі і патапілі ўнікальную калекцыю Нясвіжскага замка піша кандыдат гістарычных навук Мікола Волкаў.
  13. Мая сабачая справа. Пра сваю калекцыю сабачых жэтонаў расказвае Аляксандр Ачарэтні.
  14. Рыгор Мазалеўскі — самы багаты селянін Гродзенскай губерні. Піша доктар гістарычных навук Сяргей Токць.
  15. Ці трэба абуваць беларускіх сыравараў у лапці? Даўней беларускія малочныя прадукты цаніліся не менш, чым цяпер. Нават у Брытаніі — раскапаў доктар гісторыі Алесь Белы.
  16. Транты, цымэс, цуцык. Як ідыш быў дзяржаўнай мовай Беларусі, піша доктар гісторыі Андрэй Замойскі.
  17. Сірыя: сакрэт Асадаў. Як адна сям’я 50 гадоў трымае краіну пад жорсткім кантролем, пішуць знаўцы Блізкага Усходу доктар паліталогіі Сяргей Богдан і нандыдат гістарычных навук Анжаліка Пабеданосцава Кая.
  18. Адэса, Затока, Белград-Днястроўскі. Пра татарскую Затоку, беларускія мясціны Адэсы і 4-метровыя сківіцы заснавальніка Белграда-Днястроўскага расказвае адэсіт Алег Лугавы.
  19. Нямецкі прынц Багуслаў Радзівіл. Гэта як «Тры мушкецёры», толькі на беларускім матэрыяле.
  20. Рэцэпты ад мудрай пані. Ваўкавыскі сняданак не горшы за англійскі.
  21. Літоўскі ізрой. Ці былі ў ВКЛ футраныя грошы? Расказвае нумізмат Дзмітрый Гулецкі.
  22. Праверце, як бы вы здалі ЦТ проста зараз. Набераце 100 балаў?
  23. Дзіцячая старонка. Героі беларускай гісторыі расказваюць пра сябе.
  24. Комікс. Францыск. Нараджэнне караля.
У наяўнасці
6.00 BYN
Дадаць
Разам з гэтым таварам таксама праглядаюць:
ІП Чапараў Алег Вячаслававіч, УНП 291476481
Пасведчанне аб дзяржаўнай рэгістрацыі № 0625215 ад 29.03.2017 года выдадзена Адміністрацыяй Ленінскага раёна г. Брэста.
Інтэрнэт-крама зарэгістравана ў Гандлёвым рэестры РБ 18.01.2018.
Юрыдычны адрас: 224034, г. Брэст, вул. Адамкоўская, д.48/2, кв. 96
МТБанк
ЕРИП
© 2018-2020, ІП Чапараў Алег Вячаслававіч
Первый Каталог - Предложения продавцов, каталог цен
распрацоўка - WebHata.by
Назад да змесціва