Брэст
Час працы: з 10.00 па 20.00
Перайсці да кантэнту
Друкаваныя тавары - Кнігі - Кніга Анеты Прымака-Онішк "Бежанства 1915 года: забытыя ўцекачы"
1. Каб павялічыць/паменшыць малюнак у лупе скарыстайцеся пракруткай на вашай мышцы.
2. Для больш падрабязнага прагляду клікніце на фота.
Кніга Анеты Прымака-Онішк "Бежанства 1915 года: забытыя ўцекачы"

Лета 1915 года. Расійская армія пад напорам нямецкага войска мусіць адступаць з тэрыторыі Польшчы, Беларусі, Украіны ўсё далей на захад. Па вёсках і самі сабой, і мэтанакіравана шырацца самыя неверагодныя чуткі пра тое,  што германцы нібыта паводзяць сябе зусім бесчалавечна, а таму адзінае выйсце — ратавацца ўцёкамі. Углыб Расійскай імперыі з яе заходніх рэгіёнаў кіруюцца гружаныя фурманкі. 3 этнічна беларускіх Беласточчыны ды Гарадзеншчыны выязджаюць нават да 80% насельніцтва. Усяго ўбежанства выправіліся да 2 мільёнаўчалавек. Яны едуць у спякоце, часта без ежы і вады, церпяць шмат бедаў, масава хварэюць і паміраюць. Пасля тыя, хто гэта ўсё перанёс і выжыў, расцярушваюцца па ўсёй Расіі, так-сякуладкоўваюць свой побыт. А потым, калі ў Расіі адбываецца рэвалюцыя і разгортваецца крывавая грамадзянская вайна, яны зноў садзяцца на колы і едуць назад — на радзіму, але ўжо новую, не тую, што была калісь. Бо за той час, пакуль іх не было дома, тут ужо паспела ўсталявацца новая ўлада — польская. А ўвесь набытак, што збіраўся пакаленнямі, часта пайшоў з дымам...

Аўтарка гэтай кнігі распавядае гэтую гісторыю з розных перспектыў: людзей, пастаўленых у экстрэмальную сітуацыю, сялян, свет якіх гіне проста на іх вачах, і ўрэшце бежанцаў, уцекачоў, бязвінных ахвяраў розных войнаў.

Бежанства 1915 года: забытыя ўцекачы / Анета Прымака-Онішк; пераклад з польскай мовы Алекса Моніча. — Смаленск: Інбелкульт, 2019. — 303 с.
Пераклад зроблены паводле выдання: Prymaka-Oniszk, Aneta. Bieżeństwo 1915: zapomniani uchodźcy. Wołowiec: Wydawnictwo Czarne, 2016. 368 s.
У афармленні вокладкі выкарыстаныя фотаздымкі са збораў Цэнтральнага дзяржаўнага архіва кінафотафонадакументаў Санкт-Пецярбурга, Нацыянальнай бібліятэкі Польшчы, блога humus.livejournal.com.
ISBN 978-5-00076-051-2



Разам з гэтым таварам таксама праглядаюць:
ІП Чапараў Алег Вячаслававіч, УНП 291476481
Пасведчанне аб дзяржаўнай рэгістрацыі № 0625215 ад 29.03.2017 года выдадзена Адміністрацыяй Ленінскага раёна г. Брэста.
Інтэрнэт-крама зарэгістравана ў Гандлёвым рэестры РБ 18.01.2018.
Юрыдычны адрас: 224034, г. Брэст, вул. Адамкоўская, д.48/2, кв. 96
МТБанк
ЕРИП
© 2018-2020, ІП Чапараў Алег Вячаслававіч
Первый Каталог - Предложения продавцов, каталог цен
распрацоўка - WebHata.by
Назад да змесціва