Друкаваныя тавары - Кнігі - Кніга Васіля Герасімчыка "Канстанцін Каліноўскі: асоба і легенда"

1. Каб павялічыць/паменшыць малюнак у лупе скарыстайцеся пракруткай на вашай мышцы.
2. Для больш падрабязнага прагляду клікніце на фота.
Кніга Васіля Герасімчыка "Канстанцін Каліноўскі: асоба і легенда"
Кніга «Канстанцін Каліноўскі: асоба і легенда» напісана з глыбокім веданнем тэмы. І хаця гэта першая кніга аўтара, аднак Васіль Герасімчык напісаў і апублікаваў дзясяткі тэкстаў па гісторыі паўстання 1863–1864 гг. у сваім блогу і разнастайных газетах і часопісах. Усе яны напісаныя з глыбокім веданнем крыніц і літаратуры, бо Васіль не адзін год правёў у архівах ды бібліятэках.
Кастусь Каліноўскі ў гэтай кнізе вельмі розны – хіба што такі, якім быў у сваім жыцці. Недзе ён вагаецца, недзе, магчыма, занадта катэгарычны і супярэчлівы, але ён нідзе не баіцца, не схіляе галаву, не спрабуе схавацца ад адказнасці або выратаваць сабе жыццё коштам іншых. Для кароткіх 26 гадоў жыцця і для эшафоту з вісельняй у канцы жыццёвага шляху нават гэтага ўжо не так і мала.
Беларусы згадваюць «пра Яську свайго» пастаянна і будуць згадваць яшчэ не адзін дзясятак, а мо і не адну сотню гадоў. Хай гэтая кніга будзе яму яшчэ адным сціплым успамінам.
Друкаваная кніга ў 2018 годзе выйшла ў выдавецтве «Юрсапрынт» і выкладзена бясплатна ў электронным выглядзе са згоды аўтара.
Разам з гэтым таварам таксама праглядаюць:
5.00 BYN