Друкаваныя тавары - Кнігі - Лякін Уладзімір. Ліцвіны ў гвардыі Напалеона.

1. Каб павялічыць/паменшыць малюнак у лупе скарыстайцеся пракруткай на вашай мышцы.
2. Для больш падрабязнага прагляду клікніце на фота.
36-002
Кніга знаёміць чытачоў з малавядомай старонкай айчыннай гісторыі. Яна апавядае пра ўдзел нашых продкаў у 1807-1815 гадах у элітных фармаваннях французскай арміі — гвардыі Напалеона. Яны апынуліся ў адным шыхце пад Імператарскімі арламі з адной высакароднай мэтай: вярнуць незалежнасць нашай Радзіме. Іх бліскучыя перамогі пад Самасьерай, Эслінгам, Ваграмам ды ў іншых бітвах цалкам апраўдваюць словы Напалеона: «Вы вартыя маёй Старой гвардыі! Вы — найлепшая кавалерыя!» Рухаючыся следам за аўтарам, чытачы трапяць не толькі на палі бітваў у Іспаніі, Расеі, Германіі, Францыі, але і на велічныя парады, пазнаёмяцца са штодзённым жыццём і падрыхтоўкай кавалерыстаў, іх зброяй, дачыненнямі з вядомымі французскімі камандзірамі і баявымі сябрамі. У дадатку змешчаны кароткія біяграфічныя звесткі пра больш за тысячу нашых суайчыннікаў-гвардзейцаў. Шмат хто з дапытлівых чытачоў пазнае сярод іх сваіх прадзедаў.
Кніга прызначана для ўсіх, хто цікавіцца айчыннай гісторыяй і сваім радаводам.
Выходныя дадзеныя
Жанр: Гісторыя
Выдавецтва: Тэхналогія
Год выдання: 2017
Колькасць старонак: 335
Памеры: 305х215
Вокладка: цвёрдая
ISBN 978-985-458-277-1
Пастаўшчык (вытворца): ПП Суродзічы, 220030 Мінск, вул. Энгельса, 34а.

У наяўнасці
59.00 BYN
Дадаць
Разам з гэтым таварам таксама праглядаюць:
22.00 BYN