kniaz.by
kniaz.by
Брэст
Савецкая, 55
+375 (162) 59 32 94
Час працы: з 10.00 па 21.00
Перайсці да кантэнту
Друкаваныя тавары - Кнігі - Клімчук Фёдар. Новый завіт
1. Каб павялічыць/паменшыць малюнак у лупе скарыстайцеся пракруткай на вашай мышцы.
2. Для больш падрабязнага прагляду клікніце на фота.
Клімчук Фёдар. Новый завіт

Фёдар Данілавіч Клімчук - мовазнавец, гісторык, найлепшы знаўца мовы і традыцыйнай культуры Берасцейшчыны і Піншчыны. Ён зрабіў дзве ўнікальныя справы: запісаў гаворкі соцень населеных пунктаў Брэсцкай вобласці, а таксама пераклаў на гаворку свайго роднага сяла Сыманавічы Новы запавет ды творы Гамера, Талстога і Гогаля.
Хведар Данілавіч Клімчук, 82-гадовы навуковец з Сіманавіч, рабіў гэты пераклад 15 год разам са сваёй мамай. Па кавалачку з 1980 па 1995 год. Пераклаў кавалачак – і маме зачытвае. Калі яна кажа: “Не, мы так не гаворым,” – перарабляе. Удакладняў у аўтахтонаў розныя словы. “Суткы”, “суточкы” – цесны праход, вельмі вузкая вуліца. “Окыдь” – снег, што выпадае ранняй-ранняй вясной. “Кыснуты” – мокнуць, “чоловічок” – зрэнка, “анывжэн” – канечне. Хведар Данілавіч кажа, што калі на нейкую мову перакладзеная Біблія, значыць, гэтая мова ніколі не знікне, не забудзецца. Яго праца – спроба захаваць мову роднай палескай вёскі на стагоддзі.
«Я памятаю моўную псіхалогію сваёй вёскі: па-руску можаш размаўляць недзе там, у горадзе, але з маці - барані Божа! Гэта лічылася грахом. Абавязкова на сваёй. Толькі пры такім стаўленні, лічу, яе можна захаваць і надалей», - казаў тады наш зямляк. «Памруць гаворкі - мова стане мёртвай», - лічыў Фёдар Данілавіч і рабіў усё для таго, каб гэтага не здарылася.
У наяўнасці
25.00 BYN
Дадаць
Разам з гэтым таварам таксама праглядаюць:
ІП Чапараў Алег Вячаслававіч, УНП 291476481
Пасведчанне аб дзяржаўнай рэгістрацыі № 0625215 ад 29.03.2017 года выдадзена Адміністрацыяй Ленінскага раёна г. Брэста.
Інтэрнэт-крама зарэгістравана ў Гандлёвым рэестры РБ 18.01.2018.
Юрыдычны адрас: 224034, г. Брэст, вул. Адамкоўская, д.48/2, кв. 96
МТБанк
ЕРИП
© 2018-2019, ІП Чапараў Алег Вячаслававіч
Первый Каталог - Предложения продавцов, каталог цен
распрацоўка - WebHata.by
Назад да змесціва